Арэхавая мазурка
250 г мукі
50 г цукровай пудры
пачак сметанковага масла
1 лыжачка разрыхляльніка
150 г алею
3 яечныя жаўткі
3 бялкі
80 г цукровай пудры
1 сталовая лыжка крухмалу
150 г грэцкіх арэхаў
50 г шакаладу
Разагрэйце духоўку да 180 градусаў С. Прамавугольную форму памерам прыкладна 20х30 см вышмаруйце сметанковым маслам, можна таксама выкарыстаць пергамент.
Замясіце пясочнае цеста: змяшайце муку, цукровую пудру і разрыхляльнік. Дадайце нарэзанае кубікамі халоднае сметанковае масла і разатрыце інгрэдыенты. Дадайце жаўткі і змяшайце інгрэдыенты ў аднастайнае цеста. Зрабіце з яго гладкі шар і на 30 хвілін пакіньце ў лядоўні.
Цеста размясціце на блясе, зрабіўшы відэльцам дзірачкі. Пастаўце ў духоўку і выпякайце 15 хвілін. Тым часам прыгатуйце арэхавае безэ.
130 г арэхаў здрабніце ў кухонным камбайне. Астатнія арэхі захавайце для ўпрыгожвання.
Яечныя бялкі ўзбіце да густой пены, затым паступова дадавайце цукровую пудру па адной сталовай лыжцы, узбіваючы бялкі. Пасля дадайце крухмал.
Дадайце здробненыя арэхі і акуратна змяшайце лыжкай або лапаткай. Выкладзіце на запечанае дно (можна прама з духоўкі) і разраўняйце паверхню. Пасыпце астатнімі цэлымі арэхамі. Выпякаць 10 хвілін пры 180 градусах С.
Упрыгожце растопленым шакаладам або карамельным соусам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на відэа: адзін з варыянтаў стравы