Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем велікодную свіную карэйку з чарнаслівам і курагой (РЭЦЭПТ+ВІДЭА)

04.04.2023 06:11
Гэтая страва вельмі папулярная ў Польшчы не толькі на Вялікдзень, але і ў звычайны дзень.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем велікодную свіную карэйка з чарнаслівам і курагой
Schab pieczony
Schab pieczonynioloxs/shutterstock.com

Велікодная свіная карэйка з чарнаслівам і курагой

1,2 кг свіны карэйкі

соль, перац

гарчыца

чарнасліў

курага

алей

булён

рукаў для запякання

Свіную карэйку прамыйце і абсушыце, натрыце соллю і перцам. Пастаўце ў лядоўню на 1/2 гадзіны. Выкарыстоўваючы доўгі, востры, вузкі нож, праткніце свіную карэйку ўздоўж, каб атрымалася два каналы ў сярэдзіне. Канцом драўлянай лыжкі вышмаруйце адтуліны гарчыцай. Пасля ў адну дзірку змясціце чарнасліў, а ў другую – курагу.

Абсмажце карэйку да залацістага колеру з усіх бакоў на алеі на добра разагрэтай патэльні.
Перакладзіце ў форму, шчыльна загарніце ў рукаў для запякання і палажыце на бляху.
15 хвілін запякайце пры максімальнай тэмпературы, затым скіньце тэмпературу да 180 градусаў і запякайце яшчэ 50 хвілін.

За 15 хвілін да канца свіную карэйку раскрыйце і пячыце пры больш высокай тэмпературы, заліўшы яе гарачым булёнам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў стравы

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец