Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім велікодную пасху (РЭЦЭПТ+ВІДЭА)

11.04.2023 06:31
Гэтая святочная страва папулярная не толькі ў краінах з перавагай праваслаўнага насельніцтва, але і ў Польшчы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім велікодную пасху
Pascha
PaschaAnatol Chomicz/Agencja Forum

Інгрэдыенты 

1 кг тлустага тварагу 

2 шклянкі сухафруктаў (курага, арэхі, разынкі, фінікі, журавіна) 

200 мл вяршкоў 

2 сталовыя лыжкі ванільнага цукру 

200 г цукру 

150 г сметанковага масла 

5 жаўткоў 

Спосаб прыгатавання 

Тварог прапусціце праз мясарубку два разы. Узбіце жаўткі з цукрам на густую масу, трымаючы міску на вадзяной лазні. Дадайце вяршкі, не здымаючы міскі з лазні. Пакіньце астыць.

Узбіце сметанковае масла на пену, дадайце яечную сумесь па адной сталовай лыжцы.

Дадайце тварог і сухафрукты, змяшайце. Перакладзіце масу ў форму з марляй і пастаўце на ноч у халадзільнік пад грузам. Раніцай перакладзіце пасху на талерку, упрыгожце.

Смачна есці! 

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко. 

слухайце аўдыёфайл

на відэа: адзін з варыянтаў стравы

здымак ілюстрацыйны

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец