Інгрэдыенты
4 яблыкі
2 лыжкі мёду
2 лусты сухога хлеба
1 шклянка вяршкоў 30%
1 сталовая лыжка цукровай пудры
0,5 чайнай лыжачкі ванільнага цукру
жменя разынак
Спосаб прыгатавання
Яблыкі памыйце, ачысціце і натрыце на дробнай тарцы. Змяшайце з мёдам і ванільным цукрам і абсмажце 10 хвілін на малым агні. Вяршкі ўзбіце з цукровай пудрай. Хлеб натрыце на буйной тарцы. Калі яблыкі астынуць, змяшайце іх з хлебам і паловай узбітых вяршкоў. Перакладзіце ў кубкі і пастаўце ў халадзільнік. Падавайце, упрыгожыўшы ўзбітымі вяршкамі і разынкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл