Беларуская Служба

Праект Gaia Vari дазваляе кожнаму стаць астраномам

07.04.2023 08:35
На дадзены момант у праекце ўдзельнічае каля 500 чалавек з усяго свету.
Здымак мае ілюстрацыйны характарCharlVera/pixabay.com/CC0 Public Domain

Камп'ютар, доступ у інтэрнэту і свабодны час – гэта ўсё, што неабходнае, каб прыняць удзел у даследчым праекце Gaia Vari, дзякуючы якому кожны можа стаць астраномам. Праект заключаецца ў аналізе дадзеных аб даследаваных зорках, паясняе астраном Мілена Ратайчак(Milena Ratajczak):

- Мы можам даследаваць сусвет дзякуючы ўдзелу ў праекце Gaia Vari – гэта праект citizen science, то бок праект грамадзянскай навукі. Гаворка ідзе пра тое, што дадзеныя навуковай місіі, доступ да якіх да гэтай пары мелі выключна навукоўцы, атрымлівае кожны зацікаўлены. Такім чынам кожны можа іх аналізаваць і ўнесці свой уклад у іх распрацоўку.

Аднак Gaia Vari – гэта не просты прагляд фатаграфій з космасу, падкрэслівае Мілена Ратайчак:

- Мы не праглядаем прыгожых здымкаў з космасу, але сочым за канкрэтнымі пунктамі, то бок дадзенымі на дыяграмах тэлескопа. Яны паказваюць, як мяняецца дадзены аб’ект. У сваю чаргу, згаданая інфармацыя дазваляе нам здагадацца, з якім відам аб’екта мы маем дачыненне.

На дадзены момант у праекце ўдзельнічае каля 500 чалавек з усяго свету, якія да гэтага часу прааналізавалі больш за 50 тысяч абʼектаў. Дэталі праекта можна знайсці на сайце gaiavari.space.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка