Беларуская Служба

У Беластоку гаварылі пра беларускую нацыянальную ідэю (ФОТА)

07.05.2023 07:08
Героі кнігі: Беларуская нацыянальная ідэя на дадзены момант знаходзіцца на этапе фармавання.
Аўдыё
  • У Беластоку гаварылі пра беларускую нацыянальную ідэю
Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне»фота: Яраслаў Іванюк/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Кніга «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне» – гэта трэцяе выданне, у якім апублікаваныя размовы з эфіру «Еўрарадыё» пра важныя для беларусаў моманты існавання. Першая кніга была адзінай, якая выйшла ў Беларусі ў 2020 годзе. Дарэчы, рэжым Лукашэнкі прызнаў выданне экстрэмісцкім. Чарговыя – «Беларуская ідэя на маршы» і «Беларуская нацыянальная ідэя ў выгнанні і на вайне», – выходзілі ўжо ў Польшчы.

На днях у Беластоку адбылася прэзентацыя трэцяй часткі з удзелам аўтара Зміцера Лукашука. Пры гэтым сам журналіст не лічыць сябе аўтарам, таму што, паводле яго, ён толькі задаваў пытанні. І таму мы вырашылі пагаварыць з суразмоўцамі Зміцера Лукашука. Большасць з іх сцвярджае, што беларуская нацыянальная ідэя на дадзены момант знаходзіцца на этапе фармавання. Матэрыял Яраслава Іванюка.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы