Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: спаржа па-польску (РЭЦЭПТ)

10.05.2023 06:03
Гэтая сезонная гародніна вельмі смачная, карысная і гатуецца лёгка ды хутка.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: спаржа па-польску
Белая спаржа пад смажанымі сухараміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

пучок зялёнай або белай спаржы

40-50 г сметанковага масла

4 звараныя ўкрутую яйкі

2 лыжкі паніровачных сухароў

соль

Спаржу вымыць, абрэзаць, у выпадку белай спаржы дадаткова ачысціць ад валокнаў. Варыць 4-5 хвілін, пасля чаго дастаць з кіпеню.

Разагрэць на патэльні сметанковае масла, дадаць дробна нарэзаныя яйкі, абсмажыць хвіліну, дадаць паніровачныя сухары і смажыць яшчэ 2 хвіліны. Пасаліць.

Выкласці спаржу на талерку і пасыпаць падсмажанымі яйкамі ды паніровачнымі сухарамі. Падаваць адразу.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

розныя варыянты падачы спаржы можна ўбачыць тут і тут 

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец