Інгрэдыенты
3-4 жмені свежай крапівы
1 цыбуля-парэй
1 звычайная цыбуля
3-4 бульбіны сярэдняга памеру
2 морквы
1 корань пятрушкі
1/4 корань салеры
4-5 зубчыкі часныку
1/2 лыжачкі мускатнага арэху
2 лыжкі топленага масла
соль, чорны перац
зеляніна – пятрушка і кроп
смятана або ёгурт
Прыгатаванне
Парэжце маладую крапіву. Выкарыстоўвайце толькі лісце крапівы. Парэжце цыбулю, часнык і парэй, кубікамі – бульбу і моркву.
У рондаль дадайце топленае масла, цыбулю, цыбулю-парэй і часнык, злёгку абсмажце, затым дадайце бульбу і моркву. Пасля – салеру і заліце кіпнем – прыкладна 2 л. Дадайце соль, мускатны арэх і молаты чорны перац. Гатуйце каля 10 хвілін. Затым дадайце крапіву і варыце на слабым агні пад покрыўкай яшчэ 10-15 хвілін.
Суп можна падаваць са смятанай альбо натуральным ёгуртам, свежай зелянінай, чорным хлебам або грэнкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл