Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: баклажаны па-кашубску – рэгіянальная польская страва (РЭЦЭПТ)

24.05.2023 06:03
Страва робіцца з выкарыстаннем розных прыправаў, яна смачная, сытная і арыгінальная.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: баклажаны па-кашубску – рэгіянальная польская страва
Печаныя баклажаныфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Баклажаны па-кашубску

Інгрэдыенты

1 кг баклажанаў

алей для смажання

соль

3 цыбуліны

2 сталовыя лыжкі разынак

5 гваздзікоў

4 зернейкі духмянага перцу

4 лаўровых лісты

¼ чайнай лыжкі солі

чорны перац

алей для заліўкі

4 сталовыя лыжкі таматнай пасты

1 сталовая лыжка воцату

1 чайная лыжка карыцы

½ чайная лыжка маярану

¼ шклянкі вады

Падрыхтоўка

Разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Баклажаны нарэжце ўздоўж таўшчынёй каля 1 см, выкладзіце на блясе з алеем і пасыпце соллю. Затым перавярніце на другі бок, пашмаруйце алеем і зноў пасыпце соллю. Пастаўце ў разагрэтую духоўку і запякайце 15-20 хвілін.

Нарэжце паўкольцамі цыбулю. Разагрэйце алей на дне вялікай патэльні, дадайце цыбулю разам з разынкамі, гваздзіком, духмяным перцам, лаўровым лістом, соллю і чорным перцам. Смажце на слабым агні 5-8 хвілін.

Дадайце рэшту інгрэдыентаў, змяшайце і тушыце на сярэднім агні, пакуль вада не выпарыцца і соус не зробіцца густым.

На кожны баклажан пакладзіце сталовую лыжку запраўкі, а затым закруціце ў рулон. Пасля шчыльна пакладзіце ў слоік альбо кантэйнер, заліце алеем, дадаўшы некалькі лаўровых лістоў. Накрыйце фольгай, прыцісніце і пастаўце ў халадзільнік. Праз некалькі гадзін іх можна падаваць да стала, але чым даўжэй яны марынуюцца, тым лепш.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец