Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем летні суп са шчаўя па-польску (РЭЦЭПТ)

30.05.2023 07:01
Суп са шчаўя – смачная, лёгкая і сезонная страва, папулярная ў кухнях славянскіх народаў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем летні суп са шчаўя па-польску
Szczaw, zdj. ilustracyjne
Szczaw, zdj. ilustracyjnePixabay.com

2 літры вады

500 г свіных рэбраў, курыная ножка

гародніна

2 морквы

корань пятрушкі

цыбуля-парэй

корань салеры

1 цыбуля

2 лаўровых лісты

духмяны перац

300 г шчаўя

250 мл вяршкоў 18%

1 маленькая лыжка мукі

ПАДРЫХТОЎКА

Пакладзіце ў рондаль нарэзаныя свіныя рэбры і курыную ножку. Дадайце прыкладна 1,5 маленькай лыжкі солі і давядзіце да кіпення. Зніміце тлушч і варыце каля каля 1 гадзіны на малым агні.
Ачысціце і дадайце моркву, корань пятрушкі, цыбулю-парэй, салеру і цыбулю, а таксама лаўровы ліст і духмяны перац. Варыце паўгадзіны, пакуль гародніна не стане мяккай. Дастаньце з супа прыгатаваную цыбулю, моркву і пятрушку, натрыце на буйнай тарцы і зноў дадайце ў суп.
Шчаўе прамыйце і дробна нарэжце, дадайце ў суп. Варыце некалькі хвілін.

Змяшайце муку з 2 сталовымі лыжкамі вады, а затым з вяршкамі. Дадайце ў суп. Павольна варыце на малым агні.

Падаваць можна з адварной бульбай, хлебам і яйкам, звараным укрутую.

Суп таксама можна зварыць на агароднінным булёне з 1 сталовай лыжкай сметанковага масла.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец