Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: выпякаем пірог з рэвенем па-польску (РЭЦЭПТ)

06.06.2023 07:01
Пірог з рэвенем – папулярны ў Польшчы дэсерт.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: выпякаем пірог з рэвенем па-польску
Sezon na rabarbar jest krótki, dlatego warto dobrze go wykorzystać
Sezon na rabarbar jest krótki, dlatego warto dobrze go wykorzystać shutterstock

4 яйкі

1 шклянка цукровай пудры

1 пакецік ванільнага цукру

0,5 шклянкі растопленага сметанковага масла

1,5 шклянкі (прыкладна 240 г) пшанічнай мукі

1 чайная лыжка разрыхляльніка

0,5 чайнай лыжкі харчовай соды

500 г рэвеню

0,5 чайнай лыжкі карыцы

цукровая пудра, каб пасыпаць

Яйкі загадзя дастаць з халадзільніка, каб яны былі ў пакаёвай тэмпературы. Рэвень памыць, асушыць і парэзаць на кавалкі даўжынёй 0,5 см.
Форму для выпякання дыяметрам не менш за 26 см пашмараваць сметанковым маслам альбо дно выслаць пергаментам. Нагрэць духоўку да 180 градусаў.

Разбіць яйкі ў міску, дадаць цукровую пудру і ванільны цукар і ўзбіваць міксерам да пышнай лёгкай кансістэнцыі каля 10 хвілін.
Затым паступова ўліць сметанковае масла і мяшаць каля 5 хвілін.

Муку змяшаць разам з разрыхляльнікам і содай.

Дадаць каля 1/3 мукі ва ўзбітую масу і коратка мяшаць на малой хуткасці міксера. Затым дадаць другую частку мукі і зноў мяшаць як і раней, а пасля – астатнюю частку мукі.

Пералажыць цеста ў форму, пакласці наверх рэвень, пасыпаць карыцай і паставіць у духоўку.

Выпякаць каля 45 хвілін, пакуль пірог не падрумяніцца (можна праверыць зубачысткай, ці пірог гатовы). Дастаць з духоўкі і пасыпаць цукровай пудрай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец