Беларуская Служба

Больш за 2 000 украінскіх дзяцей былі прымусова дэпартаваныя ў Беларусь

01.06.2023 10:45
Вядома пра чатыры месцы пражывання ўкраінскіх дзяцей – тры ў Мінскай вобласці і адно – у Гомельскай вобласці.
Павел ЛатушкаFoto: youtube.com/@pawel_latuszka

Як мінімум 2 150 дзяцей з акупаванай Расіяй Украіны былі прымусова дэпартаваныя ў Беларусь, дзе яны падвяргаюцца антыўкраінскаму перавыхаванню і расісцкай ідэалогіі, кажа апазіцыянер былы амбасадар Беларусі ў Польшчы Павел Латушка, якога цытуе старонка wnp.pl. Пра ролю Беларусі ў выкраданні ўкраінскіх дзяцей палітык распавёў падчас адмысловай прэс-канферэнцыі, якая адбылася ў штаб-кватэры агенцтва «Укрінфарм».

Паводле Латушкі, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка, у рамках Саюзнай дзяржавы асабіста падпісвае дакументы аб фінансаванні мерапрыемстваў, звязаных прыёмам дзяцей з тэрыторыі Украіны. Паводле яго, летась у Беларусь былі дэпартаваныя 1 150 украінскіх дзяцей, а з пачатку бягучага года – 1 000.

«Паводле нашых дадзеных, мы можам пацвердзіць, што не менш за 2 150 украінскіх дзяцей былі дэпартаваныя на тэрыторыю Беларусі», – сказаў Латушка. Паводле яго, гэтыя злачынныя дзеянні фінансаваліся з бюджэту Саюзнай дзяржавы на суму каля 29 мільёнаў расійскіх рублёў. Дзяцей перасяляюць з акупаванай Данецкай вобласці пры дапамозе Фонду «Дэльфін» і беларускага фонду Аляксея Талая. Вядома пра чатыры месцы пражывання ўкраінскіх дзяцей – тры ў Мінскай вобласці і адно – у Гомельскай вобласці.

Старонка wnp.pl нагадвае, што 17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаў ордэр на арышт Уладзіміра Пуціна і расійскага ўпаўнаважанага па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай, якія паводле суддзяў маюць дачыненне да ваенных злачынстваў, звязаных з незаконнай дэпартацыяй дзяцей з акупаванай Украіны ў Расію.

аз

Тысячы ўкраінскіх дзяцей былі незаконна дэпартаваныя ў Беларусь

29.05.2023 11:25
Прадстаўнікі беларускіх уладаў сцвярджаюць, што ўкраінскіх дзяцей прывезлі ў Беларусь «на лячэнне».

«Не стаяла пытанне – сустракацца са мной ці з Ціханоўскай». Пра што Латушка гаварыў у Кіеве з Падаляком?

01.06.2023 07:58
Кіраўнік НАУ і прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінета па транзіце ўлады Павел Латушка паехаў з візітам у Кіеў. Ён сустрэўся з дарадцам кіраўніка Офіса Уладзіміра Зяленскага Міхаілам Падаляком.