1,5 – 2 л лёгкага булёну
450 г бацвіння
сок з аднаго лімона
2 морквы
1 вялікая цыбуліна
сметанковае масла
350 мл вяршкоў 30%
1 чайная лыжка цукру
пучок кропу
бульба
бекон 200 г
Бекон нарэзаць невялікімі кубікамі і абсмажыць на патэльні. Важна, каб ён не быў занадта тлустым.
Моркву нарэзаць і абсмажыць на патэльні на тлушчу з бекону. Пералажыць у рондаль. Заліць булёнам. Замест булёну можа быць звычайная вада, бо бекон дасць супу смак і водар. Варыць каля 15 хвілін.
Вымытае бацвінне разам з малымі бурачкамі нарэзаць і абсмажыць на тым жа тлушчы. Пасля пералажыць у рондаль. Дадаць цукар і лімонны сок. Падсмажаную на масле цыбулю дадаць у рондаль. Пасля таго, як бацвінне стане мяккім, заправіць вяршкамі. Падаваць са зваранымі ўкрутую яйкамі і/альбо бульбай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл