Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем імператарскі амлет па-кракаўску (РЭЦЭПТ)

20.06.2023 06:03
Гаворыцца, што імператарскі амлет быў любімай стравай жонкі манарха Аўстра-Венгрыі Франца Іосіфа.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем імператарскі амлет па-кракаўску
  -
Імператарскі амлет па-кракаўскуфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

3 яйкі

0,5 шклянкі мукі

0,5 шклянкі малака

1 чайная лыжка ванільнага цукру

невялікая дробка солі

2 сталовыя лыжкі сметанковага масла

цукровая пудра

клубніцы

ПАДРЫХТОЎКА

Яйкі павінны мець пакаёвую тэмпературу.

У міску высыпаем муку, дадаем малако і змешваем да атрымання аднастайнай масы. Дадаем жаўткі (бялкі пакідаем) і ванільны цукар і зноў змешваем.
Яечныя бялкі ўзбіваем асобна з дробкай солі да густой пены. Дадаем іх у масу з жаўткамі і акуратна змешваем лыжкай, не парушаючы кансістэнцыі пены.
Разаграваем патэльню са сметанковым маслам. Як толькі масла растопіцца, выліваем амлет на патэльню.

Смажым на малым агні каля 5 хвілін або да моманту, пакуль амлет добра не падрумяніцца знізу. Затым пераварочваем шырокай лапаткай. Амлет можа парвацца, таму на наступным этапе мы яго ўсё роўна разразаем на больш дробныя кавалачкі. Пераварочваем кавалачкі амлету і абсмажваем з другога боку.

Перакладаем на талерку, пасыпаем цукровай пудрай і дадаем наверх з клубніцы.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец