Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім цыкорыю, запечаную з плесневым сырам (РЭЦЭПТ)

27.06.2023 15:58
Гэтая даволі экзатычная страва павінна зрабіць уражанне на вашых гасцей.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім цыкорыю, запечаную з плесневым сырам
,
Цыкорыя, запечаная з плесневым сырам і грэцкімі арэхамі фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

2-3 цыкорыі
блакітны плесневы сыр
грэцкія арэхі

Cоус

2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею
2 сталовыя лыжкі выціснутага апельсінавага соку
лыжка мёду

Падрыхтоўка

Разразаем цыкорыю напалову, выдаляем неэстэтычнае лісце, выразаем горкую сярэдзіну. Выкладаем палоўкі цыкорыі ў пашмараваную алеем форму для духоўкі. У сярэдзіну дадаем раздроблены грэцкі арэх. Злучаем інгрэдыенты соусу і паліваем ім цыкорыю. Выпякаем у разагрэтай да 170- 180 градусаў духоўцы каля 20 хвілін. За 5 хвілін да заканчэння запякання дадаем сыр.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец