Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем сезонную страву – клёцкі з клубніцамі (РЭЦЭПТ)

04.07.2023 06:02
Наша страва – смачная, лёгкая і тыпова летняя.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем сезонную страву – клёцкі з клубніцамі
Truskawki - przysmak, na który co roku czekamy
Truskawki - przysmak, na który co roku czekamyShutterstock..com/minicase

500 г варанай бульбы

300 г пшанічнай мукі

соль і цукар

2 яйкі

400 г клубніцы

сметанковае масла

паніровачныя сухары

Звараную бульбу астудзіце і старанна патаўчыце. Дадайце муку, соль, цукар і яйкі. Мукі ў пачатку лепш дадаваць крыху менш, магчыма, спатрэбіцца не ўся (чым менш мукі, тым далікатнейшымі атрымаюцца клёцкі).

Змяшайце інгрэдыенты і злучыце ў аднастайнае цеста, сфармуйце валік.

Затым нарэжце нажом невялікія кавалкі, сфармуйце на далоні аладкі, у цэнтр пакладзіце клубніцу (малыя – цэлыя, буйнейшыя разрэжце напалову). Зляпіце краі як у выпадку варэнікаў і сфармуйце рукамі шарык.

Апускайце клёцкі порцыямі ў падсоленую кіпячую ваду і варыце каля 5 хвілін. Злійце ваду і пакладзіце на патэльню з паніровачнымі сухарамі і маслам. Падрумяньце клёцкі на патэльні. Падавайце са смятанай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец