Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: спаржа са смажаным яйкам і маладой бульбай па-польску (РЭЦЭПТ)

12.07.2023 06:02
Наша сезонная страва лёгкая, смачная і карысная – вельмі пасуе ў летнюю пару.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: спаржа са смажаным яйкам і маладой бульбай па-польску
Спаржа з вяндлінай і яечняй цалкаміБеларукая служба Польскага радыё/radyjo.net

Інгрэдыенты

2 яйкі

маладая бульба

пучок белай спаржы

сметанковае масла або раслінны алей для смажання

кроп

соль, перац

1 шклянка кефіру

Пачынаем з гатавання бульбы. Старанна памыйце і мінімальна пачысціце маладую бульбу ды зварыце ў падсоленай кіпячай вадзе.

Спаржу пачысціце і адрэжце цвёрдыя канцы, прыкладна 3 см ад канца. Варыце ў салёнай вадзе ў высокім рондалі каля 6-7 хвілін. Верх спаржы больш мяккі, таму ён дойдзе да гатовасці пад уплывам пары.

Смажаныя яйкі

У патэльні са сметанковым маслам або алеем убіце халодныя, вынятыя з халадзільніка яйкі (калі яны пакаёвай тэмпературы, то бялок расцякаецца па патэльні). Яйкі пасаліце, абсмажце да поўнага згортвання бялку, але жаўток павінен быць вадкім. Затым выкладаем спаржу на талерку, на яе – смажаныя яйкі. Падаём з маладой бульбай, пасыпаем кропам. Да гэтага – шклянка кефіру.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

на фота: адзін з варыянтаў падачы спаржы

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец