Беларуская Служба

Стала вядома, калі ў Польшчы поўнасцю забароняць продаж цыгарэт

14.07.2023 18:31
У Польшчы курыць 25% насельніцтва – гэта амаль 8 млн чалавек.
, ,
Курэнне, цыгарэты, тытунёвыя вырабы benja79 /pixabay.com/CC0 Public Domain

Стала вядома, калі ў Польшчы поўнасцю забароняць продаж цыгарэт. Галоўная санітарная інспекцыя Польшчы апублікавала спіс краін, якія плануюць у бліжэйшай будучыні забараніць продаж тытунёвых вырабаў. Так, паводле планаў, у 2030 годзе Польшча павінна быць краінай, свабоднай ад тытуню.

Іншыя дзяржавы маюць падобныя альбо нават больш амбітныя планы. Таксама ў 2030 годзе забараніць цыгарэты плануюць Фінляндыя і Данія, у 2025-м – Новая Зеландыя, Ірландыя і Швецыя (цяпер у Швецыі курыць 14% насельніцтва). У 2034 годзе забарону на продаж тытунёвых вырабаў плануе ўвесці Шатландыя, а ў 2035-м – Канада (13% папуляцыі ў гэтай краіне курыць).

У Польшчы курыць 25% насельніцтва – гэта амаль 8 млн чалавек.

вс