ІНГРЭДЫЕНТЫ
1/2 вялікага качана маладой летняй капусты або адзін меншы
3 сталовыя лыжкі алею
1 цыбуліна
250 г вясковай каўбасы (можна без каўбасы)
1 морква
1,5 шклянкі булёну або вады
1 лаўровы ліст
1 маленькая лыжка кмену
1,5 сталовай лыжкі мукі
палова пучка кропу
ПАДРЫХТОЎКА
Капусту памыць і нашаткаваць. У шырокі рондаль наліць палову алею і падсмажыць нарэзаную цыбулю.
Дадаць нарэзаную тонкімі паўколамі або кубікамі каўбасу і абсмажыць разам з цыбуляй некалькі хвілін. Дадаць капусту і нацёртую моркву. Змяшаць.
Дадаць булён або ваду (па выбару), пасаліць, паперчыць, дадаць лаўровы ліст і кмен. Змяшаць, накрыць покрыўкай і загатаваць. Варыць пад покрыўкай каля 15 хвілін, мяшаючы 1-2 разы.
На патэльні абсмажыць муку да залацістага колеру, дадаць алей і размяшаць. Заліць булёнам альбо вадой і замяшаць, перакласці ў рондаль з капустай. Дадаць здробнены кроп, замяшаць і давесці да кіпення.
Можна падаваць з хлебам, маладой бульбай альбо клёцкамі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл