Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім агурковы халаднік па-польску (РЭЦЭПТ)

25.07.2023 07:02
Наша сезонная страва лёгкая, смачная і карысная – вельмі пасуе ў летнюю пару.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем агурковы халаднік па-польску
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneA StockStudio/shutterstock.com

Інгрэдыенты

1 літр кефіру

2 пучкі радыскі

4 агуркі

пучок зялёнай цыбулі

пучок кропу

соль

перац

дробка молатага насення каляндры (па жаданні)

Агуркі ачысціце, радыску прамыйце. Радыску і агуркі нашаткуйце, дадайце дробна нарэзаны кроп і зялёную цыбулю. Пасаліце і пакіньце на 10 хвілін. Дадайце кефір, запраўце соллю, перцам і каляндрай ды пакіньце ў халадзільніку на гадзіну.

Белы халодны суп падавайце ў халодным выглядзе, найлепш з маладой бульбай – ён выдатна падыдзе ў спякотны дзень.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец