Беларуская Служба

Праваабарончая арганізацыя Justice Hub: Рэжым Лукашэнкі здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці

29.07.2023 12:12
Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі Justice Hub падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі. 
Аўдыё
  • Падрабязней пра змест дакладу распавяла прэсавая сакратарка а Цэнтру права і дэмакратыі Justice Hub Ксенія Тарасевіч, слухайце далучаны гукавы файл!
    .   .  ()
Дыктатары Беларусі і Расіі У. Пуцін і А. Лукашэнка (ілюстрацыя)Foto: Фота: PAP/EPA/ALEXANDER DEMYANCHUK / SPUTNIK / KREMLIN POOL

Праваабарончая арганізацыя Justice Hub апублікавала даклад «Адказнасць за злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі: фактычныя дадзеныя і прававы аналіз».

Грунтуючыся на нормах міжнароднага крымінальнага права, эксперты Цэнтра права і дэмакратыі Justice Hub – Марыцы дэ Хун, Андрэй Васільеў і Марыя Колесава-Гудзіліна – падрыхтавалі першы падрабязны юрыдычны аналіз сур'ёзных парушэнняў правоў чалавека, учыненых Лукашэнкам і беларускімі ўладамі ў перыяд з траўня 2020 па травень 2023 года.

«Гэты даклад закліканы зрабіць унёсак у магчымасці міжнароднай супольнасці і падтрымаць беларускі народ у ягоных надзеях на спыненне гвалту і беспакаранасці, а таксама ў ягонай барацьбе за мір, дэмакратыю і справядлівасць. Гэта была вельмі складаная і карпатлівая праца. Экспертам нашай арганізацыі ўдалося сабраць вялікі спіс доказаў злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму і прааналізаваць іх», – кажа Дайнюс Жалімас, кіраўнік Justice Hub.

Галоўнае пытанне, на якое спрабуе даць адказ даклад: ці ёсць дастатковыя падставы меркаваць, што супраць беларускага насельніцтва былі здзейснены злачынствы супраць чалавечнасці?

У выніку глыбокага прававога аналізу, заснаванага на кантэкстуальных і фізічных элементах злачынстваў супраць чалавечнасці, аўтары працы прыходзяць да высновы: Лукашэнка і беларускія ўлады здзейснілі злачынствы супраць чалавечнасці, якія ўключаюць у сябе пазбаўленне волі, катаванні, забойствы, згвалтаванні і іншыя цяжкія формы сексуальнага гвалту, гвалтоўныя знікненні, пераследы і дэпартацыі.

Акрамя таго, у дакладзе прадстаўлены ўсебаковы прававы аналіз магчымасцей прыцягнення да адказнасці залынцаў рэжыму Лукашэнкі. У дакладзе адзначылі шырокі спектр патэнцыйных злачынцаў. Адзначаецца асаблівая роля пракурораў і суддзяў у пераследзе грамадзян па палітычных матывах. У спіс патэнцыйных вінаватых патрапілі і суддзі Канстытуцыйнага суда Беларусі, якія пацвердзілі канстытуцыйнасць шэрагу рэпрэсіўных законаў, тым самым забяспечыўшы юрыдычнае абгрунтаванне рэпрэсій.

Даклад падрыхтаваны на аснове матэрыялаў, раней сабраных Цэнтрам Права і дэмакратыі, агульнадаступных звестак, а таксама дакладаў іншых праваабарончых арганізацый. Дакумент адрасаваны найперш палітыкам, следчым і праваабарончым арганізацыям для садзейнічання ў

Цэнтр права і дэмакратыі Justice Hub быў заснаваны ў 2021 годзе ў Вільні, Літва.

Яго задача – садзейнічанне дэмакратычным рэформам у Беларусі і падтрымка ахвяр лукашэнкаўскага рэжыму ў рэалізацыі механізма ўніверсальнай юрысдыкцыі шляхам дапамогі ў падачы спраў у літоўскую пракуратуру.

Падрабязней пра змест дакладу распавяла прэсавая сакратарка а Цэнтру права і дэмакратыі Justice Hub Ксенія Тарасевіч, слухайце далучаны гукавы файл!

эж