Беларуская Служба

104 гады таму ў Польшчы была створаная Дзяржаўная паліцыя (ГІСТАРЫЧНЫЯ ЗДЫМКІ)

29.07.2023 06:01
На службу прымаліся мужчыны ва ўзросце 23-45 гадоў, якія не мелі канфлікту з законам і якія адрозніваліся добрай фізічнай падрыхтоўкай і веданнем вуснай ды пісьмовай польскай мовы.
Аўдыё
  • 104 гады таму ў Польшчы была створаная Дзяржаўная паліцыя
     . ,  1932
Патруль польскай Дзяржаўнай паліцыі на матацыкле. Варшава, жнівень 1932 годаNarodowe Archiwum Państwowe

Свята польскай паліцыі, устаноўленае ў 1995 годзе, адзначаецца 24 ліпеня. Дата невыпадковая, бо яна прымеркаваная да стварэння Дзяржаўнай паліцыі 104 гады таму – 24 ліпеня 1919 года.

Паліцэйскі тлумачыць пешаходу, як правільна пераходзіць вуліцу. Верасень 1930 года/Narodowe Archiwum Państwowe Паліцэйскі тлумачыць пешаходу, як правільна пераходзіць вуліцу. Верасень 1930 года/Narodowe Archiwum Państwowe

Стварэнне праваахоўных сіл у цяжкім для Польшчы 1919 годзе было складаным. Летам 19-га года паліцэйскія атрады былі арганізаваныя толькі ў цэнтральнай Польшчы – на тэрыторыі, якая раней уваходзіла ў склад Расійскай Імперыі. Увосень у паўднёвай Польшчы таксама з'явілася Дзяржаўная паліцыя, якая на той момант па краіне налічвала 15 тыс. афіцэраў.

Поўная арганізацыйная структура дзяржаўнай паліцыі была створаная толькі ў 1922 годзе, пасля ўключэння Сярэдняй Літвы ў склад Польшчы і канчатковага ўстанаўлення межаў. Нягледзячы на гэта, у Сілезіі, якая карысталася шырокай аўтаноміяй, да канца міжваеннага перыяду дзейнічала асобная адзінка – паліцыя Сілезскага ваяводства.

Згодна з Законам аб дзяржаўнай паліцыі 1919 года, мэтай новага фарміравання была ахова бяспекі, міру і грамадскага парадку. Паліцыя стваралася ў нестабільныя часы першых гадоў незалежнасці, таму была арганізаваная па вайсковым узоры.

Польскі паліцэйскі з сабакам у процівагазах. 1930-я гады/Narodowe Archiwum Państwowe Польскі паліцэйскі з сабакам у процівагазах. 1930-я гады/Narodowe Archiwum Państwowe

З 1920 годзе да існуючых чатырох дэпартаментаў галоўнага ўпраўлення – адміністрацыйнага, гаспадарчага, вучэбнага, рэгістрацыйнага і крымінальнага, – быў створаны дэпартамент палітычнай паліцыі. Яго мэтай была барацьба са шпіянажам, камуністычнай агітацыяй і іншымі формамі антыдзяржаўнай дзейнасці. Гэты дэпартамент таксама займаўся нацыянальнымі меншасцямі, якія складалі 32% насельніцтва Польшчы.
Змены ў задачах паліцыі адбыліся амаль праз дзесяць гадоў: 8 сакавіка 1928 года прэзідэнт Польшчы выдаў дэкрэт, у якім гаварылася, што Дзяржаўная паліцыя таксама абавязаная абараняць дзяржаву і супрацоўнічаць з вайскоўцамі ўстановамі.

Польскія паліцэйскія ў экіпіроўцы для разгону дэманстрацый. 1930 год/Narodowe Archiwum Państwowe Польскія паліцэйскія ў экіпіроўцы для разгону дэманстрацый. 1930 год/Narodowe Archiwum Państwowe

Праца ў паліцыі ў міжваенны перыяд са шматлікімі канфліктамі і сацыяльнымі пратэстамі была небяспечнай службай.

«У часы міжваеннай Польшчы шматлікія напады і тэракты здзяйсняліся тэрарыстычнымі арганізацыямі нацыянальных меншасцяў, напрыклад, украінскай. Былі таксама непрыемныя здарэнні падчас палітычных і грамадскіх дэманстрацый», – звяртае ўвагу гісторык з Інстытута нацыянальнай памяці Польшчы Адам Стэфан Левандоўскі.

Паліцэйскія з Варшаўскага рачнога камісарыяту. 1930-я гады/Narodowe Archiwum Państwowe Паліцэйскія з Варшаўскага рачнога камісарыяту. 1930-я гады/Narodowe Archiwum Państwowe

Каб трапіць у Дзяржаўную паліцыю, трэба было адпавядаць даволі жорсткім патрабаванням. Прымаліся польскія грамадзяне, мужчыны, якія не мелі канфлікту з законам, ва ўзросце 23-45 гадоў, якія вылучаліся добрай фізічнай падрыхтоўкай і веданнем вуснай і пісьмовай польскай мовы. З 1936 года паліцэйскім можна было стаць толькі пасля адпаведнай падрыхтоўчай службы.

Афіцэры павінны былі карыстацца крыштальнай рэпутацыяй, а парушэнне статуту каралася вымовай, арыштам да сямі сутак, пераводам на іншую пасаду, паніжэннем у званні і нават звальненнем са службы.

Конны паліцэйскі на Замкавай плошчы ў Варшаве. 1934 год/СС0/Beschrijving Конны паліцэйскі на Замкавай плошчы ў Варшаве. 1934 год/СС0/Beschrijving

Год пачатку Другой сусветнай вайны стаў канцом існавання фарміравання. У 1939 годзе ў Дзяржаўнай паліцыі служыла 33 тыс. афіцэраў, большасць з якіх прымала актыўны ўдзел у абароне радзімы ад нямецкага і савецкага агрэсараў.

Цяжкі лёс напаткаў большасць польскіх паліцэйскіх у гады акупацыі. 17 снежня 1939 года пад пагрозай смерці некалькі тысяч паліцэйскіх зʼявіліся на службу ў польскую паліцыю Генерал-губернатарства, створанага гітлераўцамі. У сваю чаргу 6 тыс. польскіх паліцэйскіх, узятых у палон Чырвонай Арміяй, былі забітыя ў Асташкаве НКУС вясной 1940 года.

Польскія жанчыны-паліцэйскія суправаджаюць хлопца ў дзіцячы пакой паліцы. Варшава, жнівень 1939 года/National Digital Archives/грамадскія набытак
Польскія жанчыны-паліцэйскія суправаджаюць хлопца ў дзіцячы пакой паліцыі. Варшава, жнівень 1939 года/National Digital Archives/грамадскія набытак

Пасля 1945 года народная Польшча не стала працягваць традыцыі даваеннай паліцыі і стварыла новую структуру – Грамадзянскую міліцыю, якая ў 1990 была перайменаваная ў паліцыю. Тады ж пачала паступова праводзіцца рэформы праваахоўнай службы.

Валеры Саўко

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Машына часу