Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім вафлі па-польску з малінай (РЭЦЭПТ)

01.08.2023 20:01
У Польшчы мяккія вафлі лічацца летнім дэсертам, таму іх можна сустрэць на кожным кроку ў месцах адпачынку грамадзян.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім вафлі па-польску з малінай
mat. ilustracyjne
mat. ilustracyjneshutterstock.com

Мяккія вафлі па-польску называюцца «гофры». Яны падаюцца з самымі рознымі дадаткамі: ягадамі, марожаным, гарачым шакаладам, цукровай пудрай – на што толькі хопіць фантазіі! У Польшчы гэта адзін з самых папулярных дэсертаў. Ён лічыцца летнім, бо вафлі можна сустрэць на кожным кроку ў месцах адпачынку.

А вось як зрабіць вафлі па-польску.

1,5 шклянкі пшанічнай мукі

1,5 чайнай лыжкі разрыхляльніка

дробка солі

2 чайныя лыжкі цукровай пудры

1 сталовая лыжка ванільнага цукру

2 яйкі

0,5 шклянкі расліннага алею (напрыклад, сланечнікавага) або растопленага сметанковага масла

1,3 шклянкі малака

Муку ў місцы змешваем з разрыхляльнікам, дадаем соль, цукровую пудру і ванільны цукар. Пасля да атрыманай масы дадаем яйкі, алей або сметанковае масла і малако. Усё змешваем міксерам. Даём цесту адпачыць прыкладна на 15 хвілін, але гэта не абавязкова.
Разаграваем вафельніцу. Кожную вафлю выпякаем прыкладна каля 3- 3,5 хвілін. Упрыгожваем малінамі.

Падаваць таксама можна з цукровай пудрай, кляновым сіропам, мармеладам, варэннем, садавіной і ўзбітымі вяршкамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец