Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем фаршыраваную папрыку (РЭЦЭПТ)

08.08.2023 06:02
Фаршыраваная папрыка - смачная, карысная і эфектная страва. 
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем фаршыраваную папрыку
A
AгароднінаJerzyGorecki/pixabay.com/CC0 Public Domain

4 чырвоныя папрыкі

350 г мяснога фаршу

2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею

1 цыбуля

2 зубчыкі часныку

2 сталовыя лыжкі парэзанай пятрушкі

100 г рысу

1 яйка

2 сталовыя лыжкі таматнай пасты

100 г цвёрдага сыру

1 памідор

1 чайная лыжка салодкага перцу і куркумы

2 чайныя лыжкі арэгана

Зварыце рыс да гатоўнасці ў падсоленай вадзе – каля 10–15 хвілін.
На патэльні на аліўкавым алеі абсмажце парэзаную цыбулю, дадайце цёрты часнык, праз некаторы час дадайце фарш і старанна абсмажце. Калі вы робіце фарш самастойна, то лепш за ўсё яго адразу перакруціць з сырой цыбуляй, пятрушкай ды часныком і затым выкласці ўсё на патэльню і старанна абсмажыць.

Мяса пасаліце, паперчыце, дадайце спецыі: чырвоны перац, куркуму і арэгана. Дадайце таматную пасту і пятрушку ды смажце каля 2 хвілін.
Дадайце рыс, змяшайце і смажце каля хвіліны. Зніміце з агню. Пасля таго, як астыне, дадайце яйка і перамяшайце.

Разагрэйце духоўку да 200 градусаў С. Перац разрэжце на палову. Выдаліце насенне. Запраўце соллю, чорным перцам, пашмаруйце аліўкавым алеем і пакладзіце ў форму для духоўкі.

Перац нафаршыруйце, зверху пакладзіце скрылік памідора, пасаліце. Пастаўце ў духоўку, наліце ў форму прыкладна 1/2 шклянкі вады і выпякайце 35 хвілін.

Дадайце наверх скрылік сыру або цёртага сыру на кожны перац і запякайце яшчэ 5-10 хвілін, пакуль сыр не расплавіцца або не падрумяніцца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец