Інгрэдыенты
5 бялкоў
120 г цукру
дробка солі
300 г какосавай стружкі
50 г растопленага сметанковага масла
Падрыхтоўка
Яечныя бялкі ўзбіце з цукрам і соллю да густой пены. Затым ва ўзбітую пену, пастаянна памешваючы на нізкай хуткасці міксера, дадайце какосавую стружку. Пазней да масы дадайце растопленае сметанковае масла. Перамяшайце.
Можаце, напрыклад, сфармаваць у руках шарык і прыплюснуць яго на блясе або выкарыстаць лыжку для марожанага. Памятайце, што пячэнне заўсёды трэба класці на пергамент для выпечкі. Выпякайце пры 170 ° C 20-25 хвілін. Какосавае пячэнне павінна быць залацістымі і хрусткім!
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл