Беларуская Служба

Гісторык: Падчас Перабудовы першая афіцыйна зарэгістраваная ўстанова палякаў з’явілася менавіта ў БССР

18.08.2023 15:14
«У Савецкай Беларусі, дзе нават паводле афіцыйнага перапісу насельніцтва 1989 года, паўмільёна чалавек лічылі сябе палякамі не было ніводнай польскай школы».
Аўдыё
Ілюстрацыя Фота: Shutterstock

Палякі ў Беларусі зараз знаходзяцца пад ціскам рэжыму Лукашэнкі. Нацыянальную меншасць пазбавілі права на самаарганізацыю, права на захавання і папулярызацыю сваёй культуры і адабралі права на вывучэння роднай мовы. Але так было не заўжды.

У сённяшня перадачы «Машына часу» аўтар манаграфіі «Polityka władz Białorusi wobec mniejszości polskiej w latach 1994-2022», гісторык Міраслаў Капцевіч прыгадвае адваротную старонку гісторыю польскага нацыянальнага руху ў Беларусі, а менавіта яго росквіт:

-Усё пачалося разам з Перабудовай. Тады з'явілася першая афіцыйна зарэгістраваная арганізацыя палякаў ва ўсім Савецкім Саюзе і гэта адбылося менавіта ў Беларусі. Гэта вельмі цікавы факт, бо параўноўваючы становішча палякаў у іншых савецкіх рэспубліках, дзе яны былі яны былі заўважнай нацыянальнай меншасцю, менавіта ў Беларусі іх сітуацыя была найгоршай.

Для параўнання, у Літве напрыканцы 1980-ых гадоў дзейнічала каля 100 польскіх школ, а ў Львове, дзе палякаў амаль не засталося, працавала дзве польскія школы. У Савецкай Беларусі, дзе нават паводле афіцыйнага перапісу насельніцтва 1989 года, паўмільёна чалавек лічылі сябе палякамі не было ніводнай польскай школы.

І ўсё ж такі менавіта Палякі ў Беларусі стварылі першую афіцыйна зарэгістраваную польскую арганізацыю ва ўсім СССР. (...)

А падрабязней пра польская нацыянальнае адраджэнне палякаў у 1980-90 гады ў Беларусі слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

Больш на гэтую тэму: Машына часу

Дзяячка таварыства «Wspólnota Polska»: У Беларусі назіраем катастрофу – абсалютна ўсё польскае выкарчавана і закапана пад зямлю

06.07.2023 14:00
Старшыня варшаўскага аддзелу таварыства «Wspólnota Polska» Агнешка Богуцка стаяла ля вытокаў польскага нацыянальнага адраджэння ў Беларусі.

Кіраўнік «Маладых крэсаў»: Польская нацменшасць – вораг для Лукашэнкі, бо яна прагне незалежнай і дэмакратычнай Беларусі

16.07.2023 17:12
«Наступіў найгоршы перыяд у найноўшай гісторыі Беларусі, як для польскай меншасці так і для беларускай большасці».