500 г чарніцаў
літр вады
2 сталовыя лыжкі мёду
2 сталовыя лыжкі лімоннага соку
2 чайныя лыжкі крухмалу
2 см свежага імбіру
лісце мяты
кубак дробнай макароны
Чарніцы прамыць, пакласці ў рондаль, заліць вадой, дадаць цёрты імбір і лімонны сок. Накрыць покрыўкай і пракіпяціць. Працерці змесціва рондаля праз сіта, перамяшаць і зноў паставіць на агонь.
Дадаць мёд і крухмал, змяшаны папярэдне з невялікай колькасцю халоднай вады. Усе старанна перамяшаць і зноў давесці да кіпення.
У асобным рондалі зварыць макарону. Працадзіць макарону і дадаць у чарнічны суп. Акуратна перамяшаць. У канцы дадаць мяту.
Таксама ў чарнічны суп можна дадаць кубікі лёду, калі падаём у халодным выглядзе, і змяніць яго характар, дадаючы натуральны ёгурт або сыр фета.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл