Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: соус з лісічкамі па-польску (РЭЦЭПТ)

29.08.2023 08:02
Наш соус мае цудоўны водар, ён смачны, хуткі і просты ў прыгатаванні ды пасуе да многіх страў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: соус з лісічкамі па-польску
Kurki
KurkiPixabay/JerzyGorecki

Рэцэпт на 2-4 порцыі

250 г лісічак

1-2 сталовыя лыжкі алею

палова цыбуліны

1 зубчык часныку

1 сталовая лыжка сметанковага масла

200 мл вяршкоў 18%

1 сталовая лыжка дробна парэзанага кропу

па жаданні – дробка куркумы

Падрыхтоўка

Ачысціце і прамыйце лісічкі, затым абсушыце і нарэжце вялікімі кавалкамі. На вялікай патэльні абсмажце на алеі нарэзаную кубікамі цыбулю. Дадайце дробна нацёрты часнык і трохі абсмажце.

Пасля ідзе сметанковае масла і, калі яно растопіцца, дадайце лісічкі. Смажце каля 5-6 хвілін, перыядычна памешваючы. Запраўце соллю і перцам.
Дадайце вяршкі і пасля гэтага – куркуму для прыгожага колеру.

Усё смажце прыкладна 2-3 хвіліны. У канцы дадайце кроп.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец