Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: курыная пячонка пад малінавым соусам па-польску (РЭЦЭПТ)

05.09.2023 19:43
Наша страва смачная, духмяная, хутка гатуецца і здзівіць гасцей ноткай экзотыкі.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: курыная пячонка пад малінавым соусам па-польску
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock

Інгрэдыенты

2 жмені рукалы

200 г курынай печані

1 невялікая цыбуліна

1,5 сталовай лыжкі мукі

соль, перац

1 шклянка малака

Малінавы соус

70 г свежай маліны

1 сталовая лыжка мёду

2 сталовыя лыжкі яблычнага воцату

каля 1 чайнай лыжкі бальзамічнага воцату

40 г сметанковага масла

Для падрыхтоўкі малінавага соусу дадайце на патэльню мёд, яблычны і бальзамічны воцат. Крыху пагатуйце. Затым дадайце маліну і варыце, памешваючы, пакуль ягада не разварыцца і распадзецца. Дадайце сметанковае масла, дробку солі і трохі перцу. Смажце, пакуль масла не не злучыцца з астатнімі інгрэдыентамі. Змяшайце і адстаўце, каб соус астыў. Працадзіце праз сіта, каб атрымаўся празрысты малінавы соус. Гэты соус таксама ідэальна падыходзіць да качкі.

Для падрыхтоўка печані ачысціце печань ад абалонак і нарэжце яе на больш дробныя кавалкі. Выкладзіце печань у міску і заліце малаком. Пакіньце на гадзіну, затым зліце малако і абсыпце печань мукой.

На патэльні разагрэйце масла і абсмажце печань некалькі хвілін, перыядычна памешваючы. Дадайце нарэзаную цыбулю і абсмажце разам з печанню. Запраўце соллю і перцам. Праверце, паспрабаваўшы печань, ці дастаткова яна прасмажаная.

На талерку пакладзіце рукалу, затым печань з цыбуляй. Пасыпце свежай малінай. У канцы паліце ўсё малінавым соусам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец