Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: слівы ў пясочным цесце – папулярны ў Польшчы дэсерт (РЭЦЭПТ)

12.09.2023 08:01
Наша дэсертная страва смачная, духмяная і эфектная.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: слівы ў пясочным цесце – папулярны ў Польшчы дэсерт
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePixabay

300 г пшанічнай мукі

100 г крухмалу

100 г цукру

2 чайныя лыжкі разрыхляльніка

250 г халоднага сметанковага масла

3 жаўткі або 1 яйка

6 сталовых лыжак какосавай стружкі (па жаданні)

************
1,5 кг сліў

50 г цукру

1 сталовая лыжка ванільнага цукру

1 чайная лыжка карыцы

1 чайная лыжка крухмалу

Слівы вымыць, абсушыць, разрэзаць на палоўкі і выдаліць костачкі. Змясціць у вялікі рондаль, дадаць цукар, ванілін і карыцу. Варыць, перыядычна памешваючы, каля 15–20 хвілін, пакуль слівы не стануць мяккімі, а атрыманы сок не пераўтворыцца ў сіроп.

Дадаць крухмал, папярэдне змяшаны са сталовай лыжкай вады, а затым з некалькімі сталовымі лыжкамі сіропу. Слівы перамяшаць, давесці да кіпення і зняць з агню.

Падрыхтаваць форму памерам прыкладна 25 на 35 см. Пакласці ў міску муку, крухмал і разрыхляльнік ды нарэзанае кавалачкамі халоднае масла. Расцерці пальцамі ў дробную крошку.

Дадаць жаўткі або яйка, какосавую стружку і злучыць інгрэдыенты ў аднастайную масу (шар). Падзяліць яго на дзве часткі. Калі цеста вельмі мяккае, яго можна хутка астудзіць, паклаўшы ў маразілку.

Разагрэць духоўку да 175 градусаў.

Адной часткай цеста выкласці дно формы.

Слівы з патэльні перакласці на цеста, а зверху нацерці другую палову цеста на тарцы. Паставіць у разагрэтую духоўку і выпякаць каля 40 хвілін да залацістага колеру.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец