Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: журавінавы кісель з карыцай і гваздзіком (РЭЦЭПТ)

19.09.2023 18:55
Рэцэпт гэтага дэсерту згадваецца ў польскіх старых кухарскіх кніжках.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: журавінавы кісель з карыцай і гваздзіком
Świeża żurawina
Świeża żurawinaGlow Images/East News

300 г журавіны

400 мл вады

карыца, некалькі гваздзікоў

некалькі сталовых лыжак цукру (па смаку)

2 лыжкі крухмалу

крыху вяршкоў

Перакладзіце журавіны ў рондаль і заліце вадой. Давядзіце да кіпення, дадайце карыцу і некалькі гваздзікоў. Закіпяціце. Працадзіце праз дробнае сіта або марлю, намагаючыся выціснуць як мага больш соку з журавіны.

У ¼ шклянкі астуджанай вадкасці размяшайце дзве лыжкі крухмалу. Пазней пераліце зноў у рондаль і, абавязкова памешваючы, давядзіце да кіпення. У канцы дадайце вяршкі, але можна і без гэтага дадатку.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец