Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем cуп-крэм з шампіньёнаў (РЭЦЭПТ)

26.09.2023 17:38
Рэцэпт гэтай стравы ўжо сустракаецца ў старых кулінарных кнігах.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем cуп-крэм з шампіньёнаў
Шампіньёныpixabay.com/manfredrichter/free for commercial use

500 г шампіньёнаў

1 цыбуліна

2 сталовыя лыжкі аліўкавага алею

½ морквы

½ кораня пятрушкі

1 невялікая бульбіна

600 мл булёну

100 мл вяршкоў 18%

У рондалі на аліўкавым алеі абсмажце цыбулю. Затым дадайце вымытыя і нарэзаныя шампіньёны і абсмажце каля 10 хвілін, увесь час памешваючы.
Дробна парэзаную моркву і пятрушку, а таксама бульбу дадайце ў рондаль. Пэўны час усё разам смажце. Дадайце соль, перац і гарачы булён. Варыце пад покрыўкай каля 15 хвілін, пакуль гародніна не стане мяккай. Прапусціце праз блэндар, а ў канцы дадайце вяршкі.

Суп можна ўпрыгожыць смажанымі буйнымі кавалкамі шампіньёнаў, а падаваць з грэнкамі і цёртым сырам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец