Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем пірог з грушамі і тварагом (РЭЦЭПТ)

03.10.2023 06:11
Спалучэнне грушаў і тварагу дае цудоўны эфект, які прыемна здзівіць сям'ю і гасцей.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем пірог з грушамі і тварагом
Пірог з грушамі і тварагомфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

ІНГРЭДЫЕНТЫ

3 вялікія яйкі (абавязкова пакаёвай тэмпературы)

250 г працёртага тварагу

70 г сметанковага масла

700 г грушаў

320 г пшанічнай мукі

1 чайная лыжка разрыхляльніка

соль

1 шклянка цукровай пудры

па 1 чайнай лыжцы міндальнага і ванільнага водару

ПАДРЫХТОЎКА

Яйкі і тварог загадзя дастаньце з халадзільніка, каб яны мелі пакаёвую тэмпературу (абавязкова!). Сметанковае масла растапіце і астудзіце.
Ачысціце грушы ад скуркі і насення ды нарэжце на кавалкі.

Прасейце муку з разрыхляльнікам і соллю.

Разагрэйце духоўку да 180 градусаў С. Прыгатуйце форму для выпякання дыяметрам 26 см.

Міксерам старанна ўзбіце яйкі і цукар да пышнай масы – прыблізна 7 хвілін.

Ператрыце тварог і змяшайце з масай на мінімальнай хуткасці міксера. Дадайце сметанковае масла, і, нарэшце, разрыхляльнік. Усё можна перамяшаць лыжкай або лапаткай. Пасля дадайце грушу, яшчэ раз перамяшайце і пералажыце ў форму.

Выпякайце ў разагрэтай духоўцы каля 60 хвілін.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец