Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім гарбуз, запечаны з мёдам (РЭЦЭПТ)

17.10.2023 09:11
Наша страва – смачная, каляровая, арыгінальная і карысная.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім гарбуз, запечаны з мёдам
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjnepixabay.com/127071/free for commercial use

гарбуз 600 г

½ часныка

бальзамічны воцат

1 гваздзік

мёд 15 мл

аліўкавы алей 20 мл

соль

сыр фета 80 г

чорны перац

Выдаліце з гарбуза насенне і нарэжце кавалкамі. Часнык здрабніце. У невялікай місцы змяшайце мёд, бальзамічны воцат, аліўкавы алей і соль.

Разагрэйце духоўку да 185 градусаў. Змяшайце гарбуз з марынадам і ўсё разам пакладзіце ў форму. Пастаўце ў духоўку на 25-30 хвілін. Гарбуз будзе гатовы, калі відэлец увойдзе ў мякаць як у масла. Перапякаць яго нельга, бо можа разваліцца. У апошнія 5 хвілін уключыце функцыю канвекцыі.

Дастаньце гатовы гарбуз з духоўкі і багата пасыпце здробленым сырам фета і молатым перцам. Падавайце гарачым, адразу з духоўкі. Наша страва добра пасуе да мяса ў якасці гарніра. 

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец