Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп з ячнымі крупамі па-польску (РЭЦЭПТ)

31.10.2023 07:02
Наш суп смачны, сытны, пахучы і арыгінальны.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем грыбны суп з ячнымі крупамі па-польску
     -
Грыбны суп з ячнымі крупамі па-польску фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

200-300 г свежых грыбоў (калі сушаныя, то 30 г)

2 вялікія морквы

2 бульбіны

сланечнікавы алей

3 л вады

100 г ячных крупаў

соль, перац, лаўровы ліст

Грыбы старанна вымыць. На патэльні разагрэць сланечнікавы алей і дадаць парэзаную цыбулю. Смажыць да залацістага колеру. Моркву нацерці на тарцы і дадаць на патэльню з цыбуляй, смажыць да мяккасці.

У гэтым часе ў падсоленай вадзе варым бульбу, нарэзаную кубікамі, і грыбы. У сярэдзіне варкі дадаць цыбулю з морквай і ячныя крупы.

Падаваць са смятанай.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл


Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец