Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім салат з буракамі (РЭЦЭПТ)

07.11.2023 18:03
Наш салат смачны, каляровы і карысны – гэта сапраўдная кладзезь вітамінаў.
Аўдыё
Салат з буракаміфота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

буракі – 4 шт.

мёд – 1 лыжка

аліўкавы алей – 70 мл

французская гарчыца – 1 лыжка

зялёныя аліўкі – 60 г

грэцкі арэх – 50 г

сыр фета – 70 г

шпінат – 200 г

соль, перац

Буракі могуць быць вараныя або печаныя. Калі хочаце зрабіць печаныя, то разагрэйце духоўку да 200 градусаў. Натрыце буракі невялікай колькасцю аліўкавага алею і пасыпце соллю ды перцам. Абгарніце кожны бурак у алюмініевую фольгу і пакладзіце на краты духоўкі. Выпякайце каля 60-70 хвілін. Дастаньце, разгарніце з фольгі і адстаўце астываць прыкладна на 30 хвілін. Калі буракі астынуць, зніміце скурку і нарэжце. Запраўце соллю і перцам. Пазней усе інгрэдыенты змяшайце і запраўце соусам.

Як зрабіць соус? Растапіце на маленькай тэмпературы мёд (калі ён густы) і пераліце ў пасудзіну. Змяшайце з гарчыцай і аліўкавым алеем. Перамешвайце, напрыклад, венчыкам, пакуль усе інгрэдыенты не злучацца ў аднародную масу.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец