Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з польскага рэгіёну Вармія і Мазуры (РЭЦЭПТ)

14.11.2023 09:11
Суп называецца кармушка – ён вельмі сытны і ідэальна падыходзіць на асенне-зімовы час.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем суп з польскага рэгіёну Вармія і Мазуры
КухняShutterstock/Digital Storm

Інгрэдыенты

200 г фасолі

500 г свініны без косткі (лапатка, шыйка)

200 г белакачаннай капусты

100 г кораню пятрушкі

200 г морквы

200 г цыбулі

невялікі слоік таматнай пасты

паўшклянкі смятаны

лаўровы ліст

перац

соль

пятрушка

1 г мукі

Падрыхтоўка

Фасолю замачыць у вадзе на ноч. Затым зварыць да мяккасці і пакінуць у вадзе. Гародніну нарэзаць тонкімі колцамі, а капусту буйна пашаткаваць. Мяса нарэзаць на кавалкі, пасыпаць мукой і абсмажыць на алеі. Перакласці гародніну і мяса ў рондаль, дадаць соль, перац і лаўровы ліст. Дадаць тлушч, які застаўся ад мяса, заліць кіпенем, накрыць рондаль крышкай і тушыць на слабым агні. Калі гародніна і мяса стануць мяккімі, дадаць звараную фасолю разам з вадой, таматную пасту і смятану. Пасыпаць парэзанай зялёнай пятрушкай. Падаваць з хлебам.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец