Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем качыныя грудкі з яблыкамі і журавінамі ў апельсінавым соусе (РЭЦЭПТ)

21.11.2023 18:39
Страва можа здавацца даволі экзатычнай, але яе рэцэпт часта сустракаецца ў старых польскіх кулінарных кнігах.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем качыныя грудкі з яблыкамі і журавінамі ў апельсінавым соусе
На кухніShutterstock/Pikoso.kz

Інгрэдыенты на чатыры порцыі

4 качыныя грудкі

3 зубчыкі часныку

300 мл апельсінавага соку

імбір

3 сталовыя лыжкі мёду

3 яблыкі

2-3 сталовыя лыжкі сушаных журавінаў

вінны воцат

соль, перац

Найперш мяса трэба замарынаваць і паставіць у лядоўню не менш як на тры гадзіны, а найлепш – на ноч. Нацерці часныком, вінным воцатам і імбірам ды заліць мёдам з апельсінавым сокам.

Трэба памятаць, што перад тым, як смажыць або запякаць мяса, яно не павінна быць халодным.

На халодную патэльню кладзём грудкі скурай уніз. Скуру спачатку трэба надрэзаць нажом уздоўж і ўпоперак, але не закранаючы само мяса. Такім чынам смажым каля 15 хвілін. Пераварочваем і смажым яшчэ 3-4 хвіліны.

Мяса перакладаем у посуд для запякання і заліваем вадкасцю, якая засталася ад марынавання. Дадаём парэзаныя яблыкі і журавіны ды выпякаем каля 25-30 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец