Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: робім сытны бульбяны салат (РЭЦЭПТ)

27.11.2023 15:18
Бульбяны салат – гэта страва ў тым ліку і польскай кухні, рэцэпт якога ўжо згадваецца ў кулінарнай кнізе, выдадзенай у 1842 годзе.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: робім сытны бульбяны салат
Бульбяны салат фота: Кацярына Адамская/Беларуская служба Польскага радыё/radyjo.net

Бульбяны салат

300 г запечанай або адваранай бульбы

3 квашаныя агуркі

1 чырвоная цыбуля

0,5 чайнай лыжкі вострай гарчыцы

1 сталовая лыжка віннага воцату

3 сталовыя лыжкі аліўкавага алею

залёная цыбуля

соль

чорны перац

лімонны сок

Адварыць бульбу ў падсоленай вадзе і астудзіць. Нарэзаць на кавалкі. Агуркі нарэзаць на меншыя кавалкі, дадаць парэзаную зялёную і чырвоную цыбулі. Заправіць соллю і перцам. Паліць лімонным сокам і аліўкавым алеем. Акуратна перамяшаць. Паставіць на гадзіну альбо некалькі ў халоднае месца.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец