Інгрэдыенты
каля 1 кг філе траскі
сок ½ лімона
½ кг шампіньёнаў
1 цыбуліна
кроп
400 мл вяршкоў 30%
масла сметанковае
соль і перац
алей
Падзяліце філе на порцыі. Рыбу пасаліце, паперчыце і выкладзіце ў міску, паліўшы лімонным сокам. Пастаўце ў халадзільнік мінімум на гадзіну.
Цыбулю абсмажце на алеі каля 5 хвілін. Шампіньёны ачысціце і нарэжце – можна абсмажыць, а можна не абсмажваць.
Праз гадзіну дастаньце рыбу з халадзільніка. Разагрэйце на патэльні масла і абсмажце траску прыкладна па 2-3 хвіліны з двух бакоў.
Выкладзеце смажаную рыбу ў форму для духоўкі. Таксама дадайце абсмажаную цыбулю і шампіньёны. Паліце ўсё вяршкамі, пасыпце парэзаным кропам і запраўце соллю ды перцам.
Выпякайце ў разагрэтай да 180 градусаў духоўцы 25-30 хвілін.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл