Інгрэдыенты
1 кг карпа
45 г разынак
20 г міндальных шматкоў
сок 1 лімона
сок 1 апельсіна
100 г белага паўсухога віна
топленае сметанковае масла
сметанковае масла
соль
перац
2 лыжкі мукі
2 лыжкі паніровачных сухароў
Выкарыстоўвайце філе карпа або падзяліце цэлага карпа на кавалкі. Перакладзіце ў міску і дадайце лімонны сок, пастаўце ў лядоўню. Абваляйце карпа ў муцэ і паніровачных сухарах. Смажце па тры хвіліны з кожнага боку на топленым сметанковым масле.
Гэтак падрыхтаванага карпа перакладзіце ў форму, дадайце соль і перац, апельсінавы сок, віно, разынкі, міндальныя шматкі і дзве лыжкі сметанковага масла.
Запякайце каля 20–25 хвілін пры тэмпературы 180 градусаў.
Перакладзіце карпа на талерку і паліце соусам з разынкамі ды міндалем.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл