ІНГРЭДЫЕНТЫ
1 кг селядца
1 яйка
4 сталовыя лыжкі мукі
1/4 шклянкі малака
соль
чорны молаты перац
алей для смажання
Свежы селядзец (можна замачыць у малацэ) прамыйце ў халоднай вадзе і абсушыце. Прыгатуйце цеста – муку, малако і яйкі змешваем міксерам. Цеста павінна атрымацца па кансістэнцыі як густая смятана. Дадайце крыху солі і перцу.
На патэльні разагрэйце алей. Кавалачкі селядца старанна акуніце ў цеста і кладзіце на разагрэтую патэльню. Смажце, пакуль рыба не стане залацістага колеру.
Падавайце селядзец гарачым або халодным з бульбай ці салатам, у тым ліку з бульбяным салатам.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на фота: калядны стол