Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны польскі фасолевы суп паводле старога рэцэпту (РЭЦЭПТ)

31.01.2024 06:04
Фасолевы суп вельмі просты, сытны і робіцца з недарагіх складнікаў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем традыцыйны польскі фасолевы суп паводле старога рэцэпту
Фасоля 2905102/Pixabay.com/CC0 Public Domain

Інгрэдыенты на шэсць порцый

Фасоля белая – 250 г (1 шклянка)

цыбуля – 100 г (1 шт.)

Морква – 120 г (2 шт.)

Бульба – 300 г (4 шт.)

Свіная грудзінка вэнджаная без косткі – 200 г

Свіная лапатка 500 г

Часнык 10 г (2 зубчыкі)

Фасолю ў місцы заліце вадой, пакіньце на ноч.
Нарэзанае мяса з фасоляю залейце вадой (прыкладна 1 л) у рондалі.
Давядзіце ўсё да кіпення на павольным агні, а затым дадайце нарэзаную бульбу.
Калі бульба будзе мяккай, дадайце астатнюю нарэзаную гародніну.
Калі ўсе інгрэдыенты стануць мяккімі, а суп трохі загусцее, ён будзе гатовы.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец