Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем рэгіянальны салат з польскага рэгіёну Падкарпацце (РЭЦЭПТ)

14.02.2024 21:00
Салат вельмі просты, смачны, гатуецца хутка і лёгка ды пасуе да многіх страў.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем рэгіянальны салат з польскага рэгіёну Падкарпацце
Гароднінаshutterstock/WhiteYura

Інгрэдыенты

• 1 галоўка салаты

• 200 мл густой смятаны

• 1 зваранае ўкрутую яйка

• 1 чайная лыжка цукру

• 1 сталовая лыжка віннага воцату

• соль і перац па смаку

Салат памыць, абсушыць і парваць лісце на больш дробныя кавалачкі. Пасаліць і паперчыць. Жаўток расцерці з воцатам і цукрам, затым змяшаць са смятанай. Заліць смятанным соусам, перамяшаць. Пасыпаць зверху дробна парэзаным яечным бялком. Падаваць у якасці салату да абеду.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец