Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем галубцы з бульбай – польскую рэгіянальную страву з гор Бяшчады (РЭЦЭПТ)

20.02.2024 09:01
Галубцы з бульбай – страва, якая паходзіць з кухні лэмкаў, этнічнай групы, што пражывае на паўночным усходзе Польшчы.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем галубцы з бульбай – польскую рэгіянальную страву з гор Бяшчады
Капустаauntmasako/Pixabay.com/Public Domain

1,5 кг бульбы

0,5 кг сала альбо бекону

4 цыбуліны

1/4 шклянкі смятаны

соль і перац

1 галоўка капусты

1 л соку квашанай капусты

Бульбу старанна вымыць і адварыць у мундзірах. Калі яна астыне, акуратна ачысціць і растаўчы.
Бекон нарэзаць кубікамі і абсмажыць на невялікім агні. Потым дадаць нарэзаную цыбулю і смажыць да лёгка залацістага колеру.

Да бульбы дадаць смажаны бекон разам з тлушчам і цыбуляй ды смятану. Заправіць соллю і перцам. Усё старанна перамяшаць.

Выдаліць з капусты верхняе лісце і выразаць сярэдзіну. Заліць галоўку кіпнем, каб лісце стала мяккім. Акуратна выразаць лісты з капусты.

На кожны ліст выкласці бульбяную начынку і старанна закруціць. Гатовыя галубцы пералажыць у вялікі рондаль. Пасля гэтага заліць галубцы сокам з квашанай капусты і паставіць у халадзільнік на двое сутак. Дзякуючы гэтаму капуснае лісце набудзе смак квашанай капусты.

Праз двое сутак дастаць галубцы з халадзільніка і пералажыць у форму для запякання. Выпякаць у разагрэтай да 180°С духоўцы да румянай скарыначкі. Час ад часу можна паліць капусным сокам.

Пасля таго, як галубцы падрумяняцца зверху, трэба іх перавярнуць і працягваць запякаць з другога боку.

Падаваць страву з кіслым малаком або смятанай. Аднак найсмачнейшыя – са скваркамі.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец