Беларуская Служба

Шматдзетная маці пра польскую школу: Тут дзяцей вучаць выказваць сваю думку, у Беларусі такога няма

20.02.2024 17:16
І няма школьнай формы!
Аўдыё
  • Шматдзетная маці расказвае пра сыноў, школу, дапамогу ад дзяржавы ў Польшчы і Беларусі.
 .
Ілюстрацыйны здымак.Фота: Pixabay.com/VaniaMargaridaSl

Крыстына Каграманян некалькі гадоў жыве ў Польшчы разам са сваімі шасцю сынамі. Дагэтуль сям’я жыла ў Беларусі. У Варшаве Крыстына вельмі актыўна ўключылася ў жыццё беларускай дыяспары, з’яўляецца адміністратаркай суполкі «Беларусы ў Польшчы». Яна адна гадуе сыноў, якім ад 10 да 25 гадоў, у тым ліку 23-гадовыя блізняты. Мы спыталі Крыстыну, ці яна планавала шматдзетную сям’ю і пра адрозненні ў стылях выхавання дзяцей у Польшчы ды ў Беларусі.

- Калі мяне пытаюцца, колькі ў мяне дзяцей і я адказваю: «у мяне шэсць сыноў», павісае паўза, далей пытаюцца – і вы іх самі нараджалі, і ад аднаго мужа? Так, усіх я нараджала, сама, ад аднаго мужа, і сярод маіх шасцярых сыноў, усе шэсць – хлопцы. Я, канешне, смяюся, але ў людзей у галаве не ўкладваецца, што ў кагосьці столькі дзяцей, і ўсе – сыны, родныя, не ўсыноўленыя...

Я вельмі рана выйшла замуж, нарадзіла дзіця, дачку, але яна памерла, у мяне былі выкідышы, і ў 20 гадоў мне паставілі дыягназ «бясплоднасць». Гэта была трагедыя. Але ў 24 гады я другі раз выйшла замуж, і нарадзіла сына, хоць не без цяжкасцяў. Я – сучасная маці, ведаю, як ахоўвацца. Нельга сказаць, што я планавала столькі дзяцей, але так атрымлівалася, што адно дзіця падрастала, і мне зноў хацелася малечу. У гэтым і ёсць свабода – калі ты вырашаеш, жанчына выбірае, а не паддаецца націску грамадства ці блізкіх.

Я нарадзіла сабе сям’ю, гэта ж цуд. Усёй сям’ёй нам прыйшлося пераехаць у іншую краіну пасля 2020 года, і мае сыны са мной, а з мужам я рассталася. У Польшчы ёсць дапамога – праграма 500+, а цяпер гэта ўжо 800 злотых на дзіця. У Беларусі ёсць праграма сацыяльнага жылля. Аднак мінус у тым, што гэта не ўласнае жыллё, а толькі арандаванае ў дзяржавы. У Польшчы ў школе амаль няма хатняга задання, і гэта вялікая палёгка. Тут дзяцей вучаць фармаваць і выказваць сваю думку, у Беларусі такога няма. І няма школьнай формы!

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле.

нг

Адміністратар суполкі «Беларусы ў Польшчы»: Калі вы з «Белоруссии», вам трэба ў іншую групу

14.02.2024 18:40
За некалькі месяцаў група вырасла на некалькі тысяч чалавек, якія зацікаўленыя ў супольных актыўнасцяў, падтрымцы, кантактаванні.