Беларуская Служба

Рэдакцыйная кухня: гатуем рэгіянальную страву – аладкі з грэчкі і тварагу (РЭЦЭПТ)

27.02.2024 17:52
Аладкі атрымліваюцца смачнымі, духмянымі і карыснымі.
Аўдыё
  • Рэдакцыйная кухня: гатуем рэгіянальную страву – аладкі з грэчкі і тварагу
ГрэчкаSvetMedvedeva/Shutterstock.com

ІНГРЭДЫЕНТЫ

1 шклянкі грэчкі

2 шклянкі вады

соль

2 яйкі

150 г смятаны

150 г тварагу

2 лыжкі паніровачных сухароў

сметанковае масла для смажання

ПАДРЫХТОЎКА

Грэчку варым звычайна. Солім. Калі яна ўбярэ ў сябе ўсю вадкасць і павялічыцца ў аб'ёме (можна крыху пераварыць), здымаем з агню і даем астыць. Дадаем яйкі, смятану і тварог. Усё старанна перамешваем. І гэтак мы дайшлі да падрыхтоўкі «цеста». Цяпер засталося толькі пасмажыць аладкі. Фармуем аладкі ў руках, абвальваем у сухарах і смажым на масле да залацістага колеру. Аладкі не павінны быць занадта тонкімі, таму што яны даволі далікатныя і могуць разваліцца. Падаем са смятанай альбо з соусамі на выбар.

Смачна есці!

Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.

слухайце аўдыёфайл

Больш на гэтую тэму: Лыжка і відэлец