Інгрэдыенты
4 цвёрдыя невялікія грушы
1/2 -3/4 бутэлькі чырвонага сухога віна
2-3 сталовыя лыжкі цукру або мёду
1-2 сталовыя лыжкі лімоннага соку
3 палачкі карыцы (можна замяніць молатай)
1 маленькая лыжка гваздзікоў
5-6 гарошын перцу
1 лаўровы ліст
2 маленькія лыжкі ванільнага арамату
лімонная і/альбо апельсінавая цэдра
Пераліце ў рондаль віно, дадайце шклянку вады, мёд або цукар, карыцу, прыправы і цэдру ды падагрэйце.
Пакуль віно награецца, ачысціце грушы са скуркі. Злёгку надрэжце аснову, каб грушы маглі стаяць у посудзе, разрэжце плады ўздоўж напалову і выдаліце сарцавіну. Апырскайце грушы лімонным сокам, каб яны не пацямнелі.
Давядзіце віно да кіпення і дадайце грушы. Сачыце за тым, каб грушы былі цалкам пакрытыя вадкасцю. Калі вадкасці занадта мала, дадайце яшчэ віна. Варыце ўсё на слабым агні на працягу 15-25 хвілін, пакуль грушы не атрымаюць вінны колер і не стануць мяккімі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл