Рэйбак з рэгіёну Курпы
1,5 кг бульбы
2-3 цыбулі
2 яйкі
1 маленькая лыжка солі (калі мяса салёнае, то менш)
600 грам нарэзкі (вяндліна, каўбаса, бекон)
крыху алею
планіровачныя сухары
2-3 лыжкі крухмалу
Бульбу памыць, пачысціць, нацерці на дробнай тарцы. Калі застанецца шмат вадкасці, то лішкі зліць.
Цыбулю пачысціць і дробна парэзаць.
Нацёртую бульбу, цыбулю, яйкі, крухмал і спецыі змяшаць з дробна парэзанымі мяснымі вырабамі.
Усё старанна перамяшаць. Калі сумесь вельмі вадкая, то трэба дадаць дадаткова трохі крухмалу (прыкладна 30-50 грам).
Масу перакласці ў змазаную алеем і пасыпаную сухарамі форму.
Выпякаць прыблізна 60-70 хвілін у духоўцы пры 180 градусах. Калі верх становіцца занадта карычневым, то трэба прыкраць алюмініевай фольгай прыкладна за 20 хвілін да канца выпякання.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл