Інгрэдыенты
6 звараных укрутую яек
300 г шампіньёнаў
1/2 цыбуліны
1 сталовая лыжка сметанковага масла
1/2 пучка пятрушкі
соль, перац
2-3 сталовыя лыжкі маянэзу
Яйкі зварыце ўкрутую, заліце халоднай вадой, абярыце і пакіньце астываць.
Ачысціце і разрэжце яйкі ўздоўж напалову. Дастаньце жаўткі, пакладзіце іх у міску і разатрыце відэльцам.
Грыбы прамыйце, старанна абсушыце і дробна нашаткуйце.
Абсмажце цыбулю на алеі на патэльні, затым дадайце сметанковае масла і грыбы ды абсмажвайце, час ад часу памешваючы, пакуль яны не падрумяняцца. Запраўце соллю і перцам.
Грыбы і цыбулю астудзіце, затым дадаткова дробна парэжце разам з пятрушкай. Нарэшце, злучыце з жаўткамі, запраўце соллю і перцам ды змяшайце з 2-3 сталовымі лыжкамі маянэзу.
Яечныя бялкі напоўніце начынкай. Упрыгожце пятрушкай.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як прыгатаваць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл